Новости Ганцевичи . Сразу два уголовных дела возбуждены в отношении жителей г. Барановичи которые промышляли квартирными кражами в Ганцевичах
Все города Беларуси

Главная » Новости » Ганцевичи » Сразу два уголовных дела возбуждены в отношении жителей г. Барановичи которые промышляли квартирными кражами в Ганцевичах

Сразу два уголовных дела возбуждены в отношении жителей г. Барановичи которые промышляли квартирными кражами в ГанцевичахНа мінулым тыдні супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджаны адразу дзве крымінальныя справы ў адносінах жыхароў Баранавіч Канстанціна К. і Генадзя Г. Яны з 4 на 5 верасня ў адной з кватэр дома № 35 па вуліцы Паркавая ў райцэнтры ўкралі ў гараджанкі залатыя вырабы і грошы. А яшчэ днём 5 верасня абакралі пенсіянерку, якая пражывае па вуліцы Кастрычніцкая ў доме № 52 “А”. Не парушайце грамадскі парадак!

Звыш 30 адміністрацыйных правапарушэнняў спынена на тэрыторыі раёна за мінулую сямідзёнку. З іх на знаходжанне ў алкагольным ап’яненні і распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах прыпадае 17 выпадкаў. Прычым 6 чалавек — рабочых ПМК-7 — затрыманы вартавымі правапарадку за знаходжанне на падпітку на рабочым месцы. Таксама выяўлена 12 выпадкаў дробнага хуліганства і адзін выпадак дробнага крадзяжу. Непрацуючы Сяргей Ф., які зарэгістраваны ў Расійскай Федэрацыі, 6 верасня ў вёсцы Ганцавічы, у доме № 108 па вуліцы В. Харужай, украў 100 тысяч рублёў.
СВЯТЛАФОР ДАІ
Выпівакі за рулём
Супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення на мінулым тыдні затрыманы: непрацуючы жыхар вёскі Будча Сяргей Аляксандравіч Кандраценя, які катаўся на ўласным аўтамабілі “Форд-Сіера”; непрацуючы жыхар вёскі Раздзялавічы Сяргей Мікалаевіч Мажэйка — кіраваў уласным аўтамабілем “Аўдзі-100”.

МІЖРАЁННАЯ ІНСПЕКЦЫЯ
АХОВЫ ЖЫВЁЛЬНАГА
І РАСЛІННАГА СВЕТУ
Браканьерскі рэцыдыў
Вартавым прыроды ў апошні час даводзіцца часта “сутыкацца” са сваімі старымі знаёмымі — браканьерамі, якія прыцягваліся ўжо да адміністрацыйнай адказнасці, але зноў вырашылі заняцца незаконным промыслам.
Так, 5 верасня супрацоўнікі інспекцыі каля вёскі Задуб’е затрымалі Аляксандра С. з гэтага населенага пункта, які незаконна паляваў з незарэгістраваным ружжом (нават рэгістрацыйныя нумары на ім былі спілаваны). Мужчына прыцягваўся ўжо да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне ў мінулым годзе.
А вось 8 верасня на рыбгасе “Лактышы” інспектары злавілі дробнага злодзея — жыхара Клецкага раёна Анатоля Г. Ён паспеў “павуком” налавіць на адной з сажалак 3 кілаграмы карпа. І гэта пры тым, што за спробу крадзяжу рыбы ён затрымліваўся там жа зусім нядаўна — 26 жніўня. Цяпер няўдаламу злодзею прыйдзецца рыхтавацца, як мінімум, да мільённых штрафаў.
Не менш адметным стаў рэйд вартавых прыроды і 7 верасня. У 5 гадзін раніцы яны каля Баранавіч спынілі аўтамабіль “Мазда-626”, у якім жанчына і двое мужчын перавозілі 180 кілаграмаў рыбы, дакументы на якую адсутнічалі. Пры вонкавым аглядзе рыбы стала відавочна, што яе здабывалі рыбалоўнымі сеткамі. Інспектары адразу ж на месца выклікалі следча-аператыўную групу Баранавіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў. Зараз вядзецца праверка па згаданаму выпадку.

Источник: http://www.gants.by/?p=2913

© 2009-2013 Goroda.by · Все права защищены